ru be en

Кастрычнік

Са старажытных часоў на беларускіх землях сярэдзінны месяц восені, пра які казалі, што ён зямлю балоціць, а лес залоціць, меў дзясятак назваў. Пазімнік (зазимье) – перадзімовы час; лістапад і жовтень – ападае жоўтае лісце; грáзнік (брýдзень) – частыя дажджы і бруд (прымаўка пацвярджае назву: гэты месяц ні калёс, ні палазоў не любіць); вясельнік (свадебник), месяц кахання – такой парой заканчвалася асноўная праца на вёсцы, і не грэх было вяселле зладзіць; хлебнік – актыўна пяклі хлеб з новага ўраджаю; акцябр (октяврий) – у гонар бога вайны Марса; паздзернік – у гэты час сяляне пачыналі апрацоўваць лён і каноплі. Кастрычнік як назва беларускага месяца з’явілася толькі ў пачатку ХХ ст.