ru be en

Дзень здароўя

Admin
05 янв 2024, 11:10
29
0
Дзень здароўя

 

Як вядома, восень на Беларусі – самая доўгачаканая, самая багатая пара; час завяршэння ўборкі ураджаю, збору дароў прыроды; садавіны, гародніны, грыбоў, арэхаў, пара ўборкі нашага беларускага другога хлеба – бульбы. Пасля ўборкі ураджаю людзі ладзілі Свята ўраджаю — гэта старажытнае свята, прысвечанае заканчэнню ўборкі.

Добрая традыцыя праводзіць у рамках Дня здароўя фізкультурная свята, прысвечанае заканчэнню уборкі ўраджаю, прыжылася ў нашым садзе ўжо даўно. Да сябе ў госці дзеці запрасілі на свята Бульбачку-беларусачку. Больш за ўсё любяць бульбу ў нас на Беларусі. Ды і расце яна тут вельмі добра. Таму і называюць бульбу «беларусачкай», а беларусаў — «бульбашамі».

На свяце дзеці з радасцю сустрэлі госцю Бульбачку, памірылі яе з Каларадскім жуком. З весялосцю і азартам гулялі ў рухомыя гульні «Бульбачка», «Дранікі», «Каларадскі жук», «Бульбяны каравай» і інш.


Правядзенне такіх фізкультурных святаў спрыяе замацаванню ведаў пра навакольны свет, фарміраванню маральных каштоўнасцяў, прадстаўляе дзіцяці магчымасць натуральнага азнаямлення з багатай культурай беларускага народа, фармуюць прыналежнасць да яго.

Похожие статьи:

Комментарии
Минимальная длина комментария - 50 знаков. комментарии модерируются