Фізкультурнае свята «А дажынкі на парозе».

Спрадвеку беларуская зямля славілася добрымі, таленавітымі і працавітымі людзьмі, моцнымі устоянымі традыцыямі. Адна з іх – арганізоўваць свята «Дажынкі», на якім падводзяць вынікі уборачнай кампаніі. З цікавымі спаборніцтвамі, беларускімі народнымі гульнямі ў нашым дзіцячым садзе прайшло фізкультурнае свята «А дажынкі на парозе».
На свяце дзеці жалі збожжа, правялі абрад «завівання барады». Гэта старажытны звычай звязаны с пакланеннем духу поля, які хаваецца ў апошнім несжатым снапе. Пучок каласоў звязвалі, прыгіналі іх да зямлі, скручвалі іх жгутом і запляталі касой – «завівалі бараду», потым зрэзалі сярпом і дадавалі ў апошні сноп.
Апошні сноп дзеці прыгожа прыбралі і прынеслі Гаспадыне поля. Тут пачалося самае цікавае і займальнае ў свяце – дзеці пачалі печ святочны каравай. У эстафеце «Зерне» яны дапамаглі Гаспадыне адабраць збожжа, з якога пякуць хлеб. У беларускай народнай гульні «Млын» змалолі муку і ў эстафеце «Цеста» замясілі цеста на каравай і паставілі яго ў печ. Яркім акордам свята стаў пачастунак святочным караваем.
Беларускія народныя традыцыі актуальны і цікавы і ў цяперашні час. Яны даюць магчымасць дзецям азнаямлення з багатай культурай беларускага народа, фарміруюць прыналежнасць да яго.